Стыхійны мітынг у грамадскай прыёмнай Лукашэнкі

Источник материала:  
19.11.2010 14:31 — Новости Общества

У грамадскай прыёмнай кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, якая сёння адчынілася ў Мінску, у былым Доме літаратара (Фрунзе, 5) адбываецца стыхійны мітынг. З самай раніцы туды прыйшло каля 50 чалавек са скаргамі на несправядлівыя рашэнні судоў, чыноўніцкае самаўпраўства і іншымі праблемамі.

Людзі прыйшлі з транспарантамі. «Господин президент, когда будет задержана кореличская банда, убившая мою несовершеннолетнюю дочь!» — такі плакат трымае адзін з удзельнікаў.

Яны патрабуюць сустрэчы з кандыдатам Лукашэнкам.

«Нас з’яднала бяда», — кажа Лілія Уварава з Гомеля, яка дабіваецца перагляда справы свайго сына. Паводле словаў жанчыны, усе гэтыя людзі пазнаёміліся ў чэргах у дзяржаўныя установы, дзе спрабавалі дабіцца праўды: падтрымлівалі адно аднаго, дапамагалі складаць скаргі.

Да просьбітаў выйшаў сябра ініцыятыўнай групы Лукашэнкі Васіль Казак і паведаміў, што асабістага прыёму не будзе. Людзі склалі заяву, патрабуючы тлумачэнняў, з якой нагоды ў асабістым прыёме ім адмоўлена, і збіраюцца сёння заставацца ў прыёмнай да яе закрыцця.


Падзяліцца навіной: 
nn.by

←ЦИК Беларуси выделил кандидатам в президенты по 26 тыс. долларов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика