У Беларусі пражывае 37 тыс. дзяцей-сірот
Пра гэта паведаміў на
Паводле яго слоў, сёння ў краіне прыблізна 37 тыс.
Як паведаміў Ананенка, за кошт уладкавання дзяцей у сем’і на 17% скарацілася колькасць інтэрнатных устаноў і на 40% — колькасць іх выхаванцаў. Гэта дазваляе стварыць больш спрыяльныя ўмовы для адукацыі і сацыяльнай рэабілітацыі дзяцей, якія засталіся ў інтэрнатах, сказаў ён.
Паводле слоў Ананенкі, у два разы скарацілася колькасць адмоў бацькоў ад дзяцей.
У 2009 годзе бацькамі, чые дзеці знаходзіліся ў дамах дзіцяці і інтэрнатах, было кампенсавана прыкладна палова сродкаў на ўтрыманне дзяцей, што «дазволіць накіраваць гэтыя грошы на іншыя патрэбы сірот», зазначыў чыноўнік.
Апрача таго, меры, скіраваныя на зніжэнне сацыяльнага сіроцтва, садзейнічалі змяншэнню дзіцячай і падлеткавай злачыннасці. Так, колькасць злачынстваў, учыненых непаўналетнімі, з 2005 года ў Беларусі скарацілася практычна напалову.
Як зазначыў спецыяліст, з 2004 года на 41% павялічылася паступленне
Ананенка нагадаў, што ў Беларусі завяршаецца рэалізацыя дзяржаўнай праграмы «Дзеці Беларусі». Падчас яе «выкананы ўсе прагнозныя паказчыкі» па зніжэнні злачыннасці, уладкаванні
Распрацавана і знаходзіцца на зацвярджэнні новая праграма «Дзеці Беларусі», якая будзе мець «новую структуру і абноўленыя задачы». Паводле слоў Ананенкі, акцэнт у гэтай праграме зроблены на дзецях з асаблівасцямі развіцця, удасканальванне сеткі пазашкольных устаноў адукацыі.
Таццяна Дарашчонак, БелаПАН.
БелаПАН