Беларусь — гэта мы! Музычна-патрыятычны марафон працягваецца

Источник материала:  

У лістападзе стартаваў другі этап рэспубліканскай акцыі “Беларусь — гэта мы!”

Нагадаем, пачаўся грамадска-культурны праект 14 лютага ў Гомелі канцэртам “Я люблю Беларусь!” з удзелам маладых выканаўцаў Ані Шаркуновай і Германа. Да лютага будучага года перад жыхарамі беларускіх гарадоў будуць выступаць салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі, вядомы ансамбль “Песняры”, харэаграфічны ансамбль “Харошкі”, народныя артысты Беларусі Аляксандр Ціхановіч і Ядвіга Паплаўская, заслужаныя артысткі Ірына Дарафеева, Іна Афанасьева і многія іншыя.Мэта акцыі — пазнаёміць усіх, ад малога да старога, ад гараджаніна да сельскага жыхара, з найбольш яркімі з’явамі нацыянальнай культуры, паказаць, што нам ёсць чым ганарыцца. Завершыцца творчы марафон у лютым гала-канцэртам майстроў мастацтваў на самай вялікай пляцоўцы краіны — “Мінск-Арэне”. Усяго за час акцыі ў рэспубліцы будзе паказана каля 100 творчых праектаў.

←Дзверы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика