17 чалавек атрымалі пасведчанні спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі

Источник материала:  
15.11.2010 17:15 — Новости Общества

Урачыстая цырымонія прайшла на сцэне Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага вучылішча. Стэпендыянтамі Прэзідэнцкага фонда сталі навучэнцы культурных установаў і творчыя калектывы вобласці.

Гэта юныя музыканты, спевакі і танцоры, маладыя мастакі з розных рэгіёнаў вобласці. У ліку пераможцаў і кіраўнікі творчых калектываў, паведамляе карэспандэнт тэлекампаніі «Сталічнае тэлебачанне». Некаторыя стыпендыянтамі Прэзідэнцкага фонду становяцца не ўпершыню. Кіраўнік ўзорнага хора «Журавачка» Маладзечнаскай дзіцячай музычнай школы Вольга Бялько высокага звання ўдастойваецца чацвёрты раз.

Стаць стыпендыянтам Прэзідэнцкага фонду няпроста. Для гэтага патрэбна перамагчы на прэстыжных рэспубліканскіх і міжнародных творчых конкурсах. За 15 год ў яго шэрагі трапілі каля 150 таленавітых юнакоў і дзяўчат сталічнага рэгіёна. Акрамя фінансавай падтрымкі, звесткі пра іх змяшчаюцца ў адмысловы банк дадзеных. Творчы лёс стыпендыянта адсочваецца да 31 года.

←Национальное агентство инвестиций и приватизации должно упростить путь инвесторов в экономику Беларуси - А.Лукашенко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика