На Уздзеншчыне заснавалі дабрачынны фонд для адраджэння сядзібы Наркевіча-Ёдкі
15.11.2010 17:17
—
Новости Общества
Яго задача – сабраць сродкі на рэканструкцыю помніка гісторыі і культуры.
Некалі сядзіба ў Наднёмане была вядома на ўвесь свет. Дзякуючы яго ўладальніку – Якубу Наркевічу-Ёдку. Прыродазнавец, медык, вынаходнік. На тэрыторыі сядзібы ён пабудаваў i абсталяваў першакласнымi прыборамi метэастанцыю, лабараторыю, адкрыў санаторый для нервовахворых i хворых на сухоты, сабраў надзвычай багатую бiблiятэку, паведамляе карэспандэнт тэлекампаніі «Сталічнае тэлебачанне».
Ад славутага мінулага засталіся толькі падмуркі. Але заснавальнікі дабрачыннага фонду мяркуюць даць сядзібе новае жыццё.