Следам за «п’янымі акулярамі» для кіроўцаў будуць такія ж для пешаходаў
Пра гэта на
Нагадаем, «п’яныя акуляры» для вадзіцеляў ужо ёсць у ДАІ Мінскай вобласці. Паглядзець на свет праз іх маюць магчымасць курсанты аўташкол. Гэты прыбор беларускія міліцыянеры прывезлі з Германіі. Ён нагадвае гарналыжную маску. Варта яе надзець, як навакольная рэчаіснасць мяняецца. Перыферычны зрок знікае, рэальнасць робіцца мутнай, прадметы злёгку дваяцца. Вызначыць адлегласць і
Акуляры бываюць розныя. Апрача «вельмі нецвярозых», якія ёсць у ДАІ Мінскай вобласці, існуюць прыборы, што імітуюць нізкі ўзровень алкагольнага ап’янення (прыблізна 0,8 праміле), зацемненыя змрочныя, а таксама «п’яныя акуляры начнога бачання».
Падбярозкін паведаміў, што прымераць іншы тып «п’яных акуляраў» пешаходы ў перспектыве змогуць на прафілактычных акцыях, якія рэгулярна праводзіць Дзяржаўтаінспекцыя.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН