З 1 лістапада ў Беларусі павышаны тарыфная стаўка першага разраду, мінімальная зарплата, працоўныя і сацыяльныя пенсіі, а таксама памер бюджэту пражытачнага мінімуму і дзяржаўных дапамог.
Тарыфная стаўка першага разраду, на падставе якой разлічваецца аплата працы работнікаў бюджэтных арганізацый, павялічана на 31% і
складае 118 тыс. рублёў.
Мінімальная зарплата на лістапад-снежань устаноўлена на ўзроўні 400 тыс. рублёў, гадзінная мінімальная — 2.360 рублёў. Такім чынам, мінімальная заработная плата павялічана на 54,7%, а гадзінная мінімальная заработная плата на 54,2%. Памер МЗП з’яўляецца абавязковым для наймальнікаў у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў.
Працоўныя пенсіі, згодна з указам прэзідэнта, узрастуць у сярэднім на 10%.
Устаноўлена таксама штомесячная даплата да сацыяльных пенсій у памеры 40 тыс. рублёў дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, інвалідам I, II і III груп (у тым ліку інвалідам з дзяцінства), а таксама дзецям, якія страцілі кармільца.
Новы бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) павысіўся на 3,1%
а паказчыка, які дзейнічаў з 1 жніўня па 31 кастрычніка. З 1 лістапада БПМ у сярэднім на душу насельніцтва складае 283.050 рублёў. Для працаздольнага насельніцтва ён устаноўлены ў памеры 302.490 рублёў, для пенсіянераў — 252.230, для дзяцей-студэнтаў — 302.950, для дзяцей ва ўзросце ад трох да 16 гадоў — 345.380, для дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — 251.830 рублёў. Новы БПМ будзе дзейнічаць па 31 студзеня 2011 года.
На 3,1% таксама ўзраслі з сённяшняга дня памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Адпаведна павялічаны памеры сацыяльных пенсій, а таксама надбаўкі і павышэнні, устаноўленыя да пенсій асобных катэгорый пенсіянераў.