У апошнюю нядзелю кастрычніка ў Беларусі адзначаюць Дзень аўтамабіліста
29.10.2010 17:43
—
Новости Общества
Свята можна лічыць усенародным. Бо амаль усе мы маем дачыненне да машын. Калі не самі за рулём, то побач, у салоне.
На Міншчыне зарэгістравана каля 700 тысяч транспартных сродкаў. З іх, легкавых, амаль паўмільёна. Усе аўтамабілісты – пад пільным вокам Дзяржаўтаінспекцыі. І далёка не кожны кіроўца, а тым больш кіроўца са стажам, можа пахваліцца «чыстым» талонам. Але такія ёсць. І служаць прыкладам для ўсіх астатніх, паведамляе карэмспандэнт тэлекампаніі «Сталічнае тэлебачанне».