У Вілейкі з'явіўся свой лагатып
29.10.2010 17:47
—
Новости Общества
«Фірмовы знак» райцэнтр атрымаў у выніку адмысловага творчага конкурсу – яго праводзілі напярэдадні першага кінафестывалю гістарычных і краязнаўчых фільмаў «Гэта мой край».
Журы адабрала 16 работ. Сваё бачанне Вілейкі прадставілі як прафесійныя мастакі, так і аматары-пачаткоўцы. Хтосьці выкарыстоўваў складаную кам'ютарную графіку, хтосьці узяў у руку пэндзаль. Перамагла работа прафесійнага мастака Мікалая Кучко. У цэнтры лагатыпа – вялікая літара «В». Як сімвал горада, ракі Віліі і Вілейскага вадасховішча, паведамляе карэмспандэнт тэлекампаніі «Сталічнае тэлебачанне».