Цэнтры па кантролі за абаротам наркотыкаў і супрацьдзеянні наркаманіі створаць у кожным раёне вобласці
Пра гэта паведамілі на адмысловай нарадзе ў Салігорску. Удзел ёй прынялі праваахоўнікі, урачы і кіраўніцтва вобласці.
«Месца сустрэчы» абралі невыпадкова. «Горад шахцёраў» і раён па колькасці наркаманаў, ВІЧ-інфікаваных і злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, займаюць першае месца. Следам ідуць — Барысаўшчына і прысталічча.
Спецыялісты адзначылі, што наркаманаў за апошнія 10 год на Міншчыне стала больш утрая. І ўсё больш іх шэрагі поўняцца падлеткамі. Так, самаму маладому наркаману, пастаўленаму на ВІЧ-улік у Салігорску, ледзь 15 споўнілася. І не факт, што няма маладзей. Сярод тых, хто наведвае мясцовы пункт абмену шпрыцоў, ёсць і 13-гадовыя. Удзельнікі нарады прама адзначылі – гэта агульная «недапрацоўка»: педагогаў, урачоў, праваахоўнікаў, чыноўнікаў. І сродкаў масавай інфармацыі, паведамляе карэмспандэнт тэлекампаніі «Сталічнае тэлебачанне».