Здаровыя зубы мае толькі чвэрць беларускіх дзяцей
Пра гэта паведаміла галоўны пазаштатны стаматолаг Міністэрства аховы здароўя Ірына Шот на міжнароднай
Скрынінг дарослага насельніцтва раней не праводзіўся — упершыню ён быў распачаты сёлета.
У гэты час у Беларусі рэалізуецца пілотны праект па стварэнні школьных цэнтраў стаматалагічнага здароўя ў Мінску і Бабруйску. У краіне працуе 438 школьных стаматалагічных кабінетаў. Шот адзначыла, што школьныя стаматалагічныя кабінеты робяць больш даступнай стаматалагічную дапамогу для дзяцей. Разам з тым яна канстатавала, што лік стаматалагічных кабінетаў у школах скарачаецца. У прыватнасці, на працягу 2009 года было закрыта 90 кабінетаў па прычыне неадпаведнасці санітарным нормам і немагчымасці лячэння па пратаколах.
Каментуючы даныя Міністэрства аховы здароўя аб стане стаматалагічнай дапамогі і прафілактычнай працы сярод дзяцей, прэзідэнт стаматалагічнай асацыяцыі Расіі Уладзімір Вагнер высока ацаніў дасягненні беларускіх стаматолагаў. Ён адзначыў, што «здаровыя зубы ў кожнага чацвёртага дзіцяці — гэта свята і дасягненне стаматалагічнай навукі».
Алена Спасюк, БелаПАН