Польска-нямецкая місія ў Беларусі

Источник материала:  
29.10.2010 10:41 — Новости Общества

Польска-нямецкая місія ў Беларусі

У аўторак у Мінск разам прылятуць міністры замежных справаў Польшчы й Нямеччыны Радаслаў Сікорскі і Гіда Вэстэрвэле. Яны хочуць пераканаць Аляксандра Лукашэнку забяспечыць сумленны падлік галасоў на прэзідэнцкіх выбараў.

Раней паведамлялася пар візіт Сікорскага. Інфармацыя пра супольны прыезд з’явілася ў польскай прэсе ў пятніцу.

Гэта другі выпадак, калі кіраўнікі польскай і нямецкай дыпламатыі выпраўляюцца ў супольны візіт. У чэрвені 2009 года Радаслаў Сікорскі і тагачасны кіраўнік нямецкага МЗС Франк-Вальтэр Штайнмаер пабывалі ў Кіеве,

пераконваючы Украіну паскорыць рэформы. Тая місія скончылася правалам.

Зараз партнёрам Сікорскага будзе ліберал Вэстэрвеле, а не сацыял-дэмакрат Штайнмаер. Але і задача яшчэ цяжэйшая, чым у Кіеве.

Яны будуць пераконваць Аляксандра Лукашэнку правесці выбары 19 снежня ў адпаведнасці з еўрапейскімі дэмакратычнымі стандартамі.

У валізцы еўрапейскія дыпламаты прывязуць з сабой пернік: у адказ на празрысты падлік галасоў на выбарах і адсутнасць рэпрэсій супраць апазіцыі яны прапаноўваюць Беларусі татальнае паляпшэнне адносінаў з ЕС.

Незалежныя апытанні даюць высокую папулярнасць Аляксандра Лукашэнкі. На сёння ён карыстаецца падтрымкай прыкладна 60% выбарцаў. Апазіцыя ідзе на выбары раз’яднанаю, таму рэшта галасоў можа расцярушацца між апазіцыйнымі кандыдатамі. Некаторыя з іх, у выпадку ўдалай кампаніі і справядлівага падліку галасоў, разлічваюць на выхад у другі тур.

Іншыя кандыдаты гатовыя арганізаваць незадаволеных на масавыя маніфестацыі ў выпадку фальсіфікацый. Мяркуецца, што расійскія СМІ аказалі б такім пратэстам інфармацыйную падтрымку. Празрысты падлік галасоў выбіў бы іх у іх з рук аргументы.

«Мы заклікаем улады Беларусі, каб гэтыя выбары прайшлі лепш, чым папярэднія», — заявіў польскі міністр Радаслаў Сікорскі ў чацвер пасля перамоваў са сваім расійскім калегам.

У сваю чаргу Сяргей Лаўроў шматзначна заявіў на прэс-канферэнцыі ў Варшаве: «Мы вельмі не хацелі б паўтору сітуацыі шасцігадовай даўніны, калі перад (прэзідэнцкімі) выбарамі ва Украіне гучалі галасы, што ўкраінцы павінны вызначыцца, з кім яны: з Еўропай ці з Расіяй».

Паводле яго слоў, ёсць усе падставы меркаваць, што падобнага прызыву на гэты раз не прагучыць.

«Перш за ўсё гэта тлумачыцца тым, што ў Еўропе і ў Расіі няма разыходжанняў ў тым, што тычыцца задач развіцця і росквіту ўсёй нашай агульнага прасторы», — сказаў расійскі міністр.

Лаўроў таксама выказаў надзею на тое, што выбары ў Беларусі пройдуць сумленна і свабодна, нагадаўшы, што Менск запрасіў замежных назіральнікаў.

Гэта можа азначаць дасягненне еўрапейцамі і Расіяй згоды ў беларускім пытанні.

Беларуская пазіцыя ставіцца да місіі Сікорскага-Вэстэрвэле стрымана. Грамадзянская супольнасць Беларусі баіцца здрады і не верыць у добрую волю Лукашэнкі.

Падзяліцца навіной: 
Мікола Бугай

←Жертв взрыва на мебельном заводе в Пинске уже пять

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика