Пад Вілейкай ушанавалі памяць Расціслава Лапіцкага
Як паведаміў мясцовы дэмакратычны актывіст Аляксей Сюдак, прадстаўнікі грамадскасці запалілі свечкі і ўсклалі кветкі каля крыжоў, якія стаяць на месцы забойства Лапіцкага. Гэтае ўшанаванне — адно з мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Беларусі (29 кастрычніка), які адзначаецца беларускай грамадскасцю на працягу апошніх трох гадоў.
27 кастрычніка ў Вілейцы дэмакратычныя актывісты разам з прэтэндэнтам у прэзідэнты Рыгорам Кастусёвым і кіраўніком руху «За Свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам усклалі кветкі на магілы ахвяраў сталінізму, якія ў 1939–1941 гадах былі расстраляныя ў двары Вілейскай турмы.
31 кастрычніка каля мемарыяльных крыжоў у вёсцы Касута Вілейскага раёна, дзе 1 верасня 1928 года ў сям`і праваслаўнага святара нарадзіўся Расціслаў Лапіцкі, таксама адбудзецца ўшанаванне памяці ахвяраў сталінізму. Касута знаходзіцца на так званай Дарозе смерці ад Вілейкі да Барысава, дзе на пачатку вайны былі расстраляныя вязні Вілейскай турмы, якіх пад канвоем энкавэдыстаў вялі на Барысаў.
31 кастрычніка ў вёсках Куранец і Уладыкі прадстаўнікі грамадскасці наведаюць магілы ўдзельнікаў
У 1948–1949 гадах у Смаргонскім і Мядзельскім раёнах з навучэнскай моладзі Лапіцкі стварыў антыкамуністычную падпольную арганізацыю, якая выдавала антысталінскія лістоўкі. Пасля раскрыцця арганізацыі яе актывісты, у тым ліку і непаўналетнія, сталі вязнямі ГУЛАГу, а Расціслаў Лапіцкі расстраляны.
Марат Гаравы, БелаПАН