Эксперты АБСЕ вывучаюць справу Бябеніна, але свайго следства не
27.10.2010 12:23
—
Новости Общества
Эксперты АБСЕ, якія прыехалі ў Беларусь расследаваць акалічнасці смерці журналіста Алега Бябеніна, зараз вывучаюць матэрыялы следства. Уласнага расследавання яны не праводзяць. Пра гэта заявіў кіраўнік офіса АБСЕ ў Мінску Бенедыкт Хэлер.
«Яны зараз вывучаюць усе матэрыялы, якія з’віліся ў працэсе расследавання гэтай справы. Яны не праводзяць новага расследавання —
яны пераглядаюць усе матэрыялы і фармуюць сваё ўласнае ўражанне».Па яго словах, эксперты ўжо сустрэліся з Генпракурорам Беларусі Рыгорам Васілевічам. Але, кажа Хэлер, ён пакуль не можа даць інфармацыі наконт праграмы працы, якую спецыялісты АБСЕ склалі для сябе з дапамогай Генпракуратуры.
Падзяліцца навіной:
Зміцер Лукашук, Еўрарадыё
Зміцер Лукашук, Еўрарадыё