Сумесны ўваход у хату

Источник материала:  

 Вельмі вялікае значэнне надавалася першаму сумеснаму ўваходу маладых у хату. Бацькі сустракаюць маладых ля парога. Уваход у рэстаран ці сталовую не можа замяніць парог роднай хаты і не можа быць месцам для выканання сакральнага рытуальнага дзеяння. Тым часам бабуля ці хтосьці іншы кладзе на парог новы адамкнёны замок, зверху закрывае яго ручніком. Жаніх бярэ нявесту на рукі, становіцца на адно чырвонае поле ручніка (яно знаходзіцца перад парогам хаты) і пераносіць цераз парог, становячыся на другое чырвонае поле: яно знаходзіцца ўжо ў прасторы хаты. У космасе традыцыйнага жылля парог з'яўляўся ні чым іншым, як зонай смерці, таму неабходна было абсалютна выключыць магчымасць дотыку, дакранання нявесты.

 Як толькі маладыя пераступяць цераз парог, ручнік скручвала бабуля і замыкала замок. Пры гэтым ключы аддавалі бацькам жаніха, а замок — бацькам нявесты. Сімволіка гэтага рытуальнага дзеяння простая і зразумелая: як ніхто не зможа адамкнуць гэты замок, так ніхто не ў сілах будзе разлучыць гэтую сям'ю.

 У некаторых выпадках сама нявеста, як толькі аказвалася ў прасторы хаты, хутка падымала ручнік — тым самым паказвала ўсім прысутным, што па гэтай "пераправе" з яе мужам больш ніводная жанчына не пойдзе.

 Усё вяселле маладыя сядзелі пад абразамі, прымаючы ўсю святасць сакральнага месца — чырвонага кута. Тым самым ужо з першай хвіліны закладвалася, мадэлявалася перспектыва новай сям'і: яны з павагай будуць ставіцца да бацькоўскай хаты, але з часам створаць свой "чырвоны кут" — пабудуюць сваю хату!

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

←Двух жителей Ивье накажут за «порношутку»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика