Беларусь па індэксе ўзроўню адукацыі апярэджвае Германію, Англію і Японію
27.10.2010
—
Новости Общества
Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўрадзе.
Згодна з дакладам аб развіцці чалавека за 2009 год у рэйтынгу па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу Беларусь заняла 68 месца сярод 182 краін і тэрыторый свету і ўвайшла ў лік краін з высокім узроўнем развіцця чалавечага патэнцыялу. Пры гэтым па індэксе ўзроўню адукацыі (0,961) Беларусь падзяляе з Латвіяй 26 месца і апярэджвае шэраг краін Еўропы — Швейцарыю (0,936), Чэхію (0,938), Германію (0,954), Польшчу (0,952), Балгарыю (0,930), Расію (0,933), а таксама Японію (0,949), Ізраіль (0,947), Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (0,957).