АБЗАЦ

Источник материала:  

25 кастрычніка здарыўся пажар на сталічным прадпрыемстве "Мінскдрэў". Паведамленне паступіла на пульт дзяжурнага МНС ад вартаўніка прадпрыемства. Праз некалькі хвілін выратавальнікі былі на месцы. Гарэлі адходы драўніны на адкрытай плошчы 200 кв. метраў/ Пацярпелых няма, нікога не эвакуявалі, прычына здарэння высвятляецца. Сувязі з пажарам на "Пінскдрэве" спецыялісты не бачаць.

Нелегальная партыя электронных носьбітаў інфармацыі на суму Br205 млн. канфіскаваная ў Браслаўскім раёне. Груз быў выяўлены пры правядзенні спецмерапрыемстваў мытнікамі сумесна з памежнікамі і працаўнікамі падатковай інспекцыі. Пры абследаванні гаспадарчых пабудоў у г.п. Відзы быў знойдзены склад тавараў вытворчасці Еўрасаюза. У непрыстасаваным памяшканні захоўвалася больш за 3,7 тыс. новых гульнявых флэш-картаў, кампакт-дыскі для гульнявых прыставак, а таксама 6,3 тыс. футляраў для кампакт-дыскаў. Праводзіцца праверка.  ПОЎНЫ АБЗАЦ   АБЗАЦЭмір Кустурыца стаў "ганаровым удмуртам". Творчая інтэлігенцыя Удмуртыі, дзе адбыўся канцэрт групы "Thе Nо Smоkіng Оrсhеstrа", прысвоіў сербскаму рэжысёру званне "Ганаровы удмурт". Такое ж званне раней атрымалі мастак Казімір Малевіч, касманаўт Юрый Гагарын, рок-музыкант Сяргей Курохін, паэт Дзмітрый Прыгаў і музычны крытык Арцемій Троіцкі. Разам з граматай аб прысваенні ганаровага звання Кустурыцы ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі драўляны нагрудны знак і войлачную шапку. Славуты музыка і рэжысёр прызнаўся, што ў Іжэўску адчувае сябе намнога больш камфортна, чым у Нью-Ёрку, дзе ён 2 гады выкладаў у Калумбійскім універсітэце.
←Двух жителей Ивье накажут за «порношутку»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика