У Беларусі спрошчаны парадак правядзення перапланіроўкі кватэр

Источник материала:  

Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 1526 ад 20 кастрычніка 2010 года.Пашыраны пералік рамонтна-будаўнічых работ, якія не патрабуюць дазволу выканкама і распрацоўкі праекта. У яго дадаткова ўвайшлі работы па дэмантажу ваннай і ўстаноўцы душавой кабіны, пераносу існуючай і (або) устаноўцы дадатковай водаразборнай арматуры, замене ўнутрыкватэрных трубаправодаў водазабеспячэння і каналізацыі, а таксама падлогавага пакрыцця. Дазвол неабходны для таго, каб змяніць колькасць і (або) агульную плошчу жылых памяшканняў дома, замяніць нясучыя канструкцыі, змяніць будаўнічы аб'ём або плошчу дома і (або) нежылых пабудоў, аснасціць іх дадатковымі відамі інжынернага абсталявання, уладкаваць балконы і лоджыі, а таксама ўладкаваць і пераўладкаваць вонкавыя сеткі. Новыя рэдакцыі палажэнняў уступяць у сілу праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання пастановы.

БЕЛТА.

←Двух жителей Ивье накажут за «порношутку»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика