Малады Фронт патрабуе ад Нацбанка змяніць надпісы на грошах
26.10.2010 12:00
—
Новости Общества
Маладафронтаўцы зьвярнуліся да кіраўніцтва Нацыянальнага банка Беларусі з патрабаваньнем прывесьці лічэбнікі на грашовых адзінках у адпаведнасьць з сучаснымі моўнымі правіламі.
Сёньня актывісты Маладога Фронту накіравалі заявы ў Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь.
«Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які карыстаецца ў жыцьці беларускай мовай, патрабую, каб на практыцы рэалізоўваліся заканадаўчыя акты пра мовы ў Рэспубліцы Беларусь. Патрабую прывесьці беларускія грашовыя адзінкі ў адпаведнасьць з новымі правіламі арфаграфіі,« — паведамляецца ў заяве.
Маладафронтаўцы зазначаюць, што з 1 верасьня 2010 году ўступілі ў дзеяньне новыя правілы беларускай арфаграфіі. Некаторыя з гэтых правілаў датычыцца і лічэбнікаў, якія, у тым ліку, разьмешчаныя на нашай нацыянальнай валюце — беларускіх рублях.
У прыватнасьці, па новых правілах, лічэбнік «50» зараз пішацца «пяцьдзясят», аднак на купюрах пакуль што напісана «пяцьдзесят» («пяцьдзесят тысяч рублёў»).Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода
Радыё Свабода