Судзяць фацінскага маньяка
У Магілёўскім абласным судзе 25 кастрычніка распачаўся працэс аб справе фацінскага маньяка.
Сёлета напрыканцы сакавіка ў Магілёве ў раёне вуліцы Фаціна былі знойдзены два расчлянёныя жаночыя целы. Жорсткія забойствы ўскалыхнулі ўвесь горад. Аднак ужо праз некалькі тыдняў міліцыя затрымала падазраванага ў забойстве, які жыў у тым жа раёне, дзе былі знойдзены астаткі ахвяраў. Падазраваны адразу прызнаў сваю віну і стаў даваць паказанні. На лаве пасудных — магіляўчанін 1970 года нараджэння. Ён мае працоўную прафесію, але нідзе не працаваў. Халасцяк, злоўжываў спіртнымі напоямі і жыў адзін у кватэры, дзе за даўгі была адключана электраэнергія.
Следства цягнулася паўгода, усе матэрыялы крымінальнай справы змешчаны ў 4-х тамах.
Алена Казлова.