Тэрмін утрымання Байковай пад хатнім арыштам падоўжаны на месяц
Пра гэта паведаміў яе адвакат Міхаіл Волчак. У адпаведнасці з раней прынятым рашэннем дзеянне гэтай меры стрымання павінна было завяршыцца 24 кастрычніка.
Тэрмін азнаямлення Байковай і яе абароны з матэрыяламі справы прадоўжаны на паўмесяца— да 15 лістапада, хаця адвакат прасіў у генеральнага пракурора месяц. Тым не менш, зазначыў Волчак, часу азнаёміцца з усімі матэрыяламі расследавання яму і падабароннай хопіць.
На разглядзе ў генпракурора або, як мяркуе адвакат, ужо ў КДБ знаходзіцца хадайніцтва абароны аб змякчэнні Байковай меры стрымання, бо зараз яна ўтрымліваецца ва ўмовах жорсткіх абмежаванняў. Напрыклад, ёй забаронены прагулкі, пракурорскі работнік знаходзіцца пад пастаяннай аховай супрацоўніка КДБ.
Адвакат паведаміў, што апошнімі днямі стан здароўя падабароннай пагоршыўся, абвастрыліся шэраг захворванняў, і ёй неабходная кваліфікаваная медыцынская дапамога.
Святлана Байкова была затрымана супрацоўнікамі КДБ 25 лютага на працоўным месцы паводле падазрэння ў перавышэнні ўлады.Справы ў дачыненні да яе старшыня КДБ Вадзім Зайцаў распачаў 24 лютага па прыкметах складаў злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 399 (незаконнае вызваленне ад крымінальнай адказнасці) і 426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў) Крымінальнага кодэкса.
Паведамленні, што з"явіліся ў СМІ, аб распачынанні ў дачыненні да Байковай новых крымінальных спраў адвакат не каментуе.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН