Лукашэнка: Жанчына ў Беларусі павінна нараджаць не менш, чым трое дзяцей
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што жанчына ў Беларусі павінна нараджаць не менш, чым трое дзяцей. Пра гэта ён заявіў сёння, сустракаючыся з удзельнікамі Усебеларускай акцыі «Пытанне прэзідэнту».
Адна з удзельніц акцыі пацікавілася ў кіраўніка дзяржавы наконт яго думкі аб ролі жанчыны ў сучасным грамадстве: ці павінна яна ў першую чаргу надаваць увагу сям’і і выхоўваць дзяцей або будаваць кар’еру.
«Тое, што Госпад прадвызначыў жанчыне быць маці, бясспрэчна.Якая б кар’ера не была, вам прыйдзецца займацца выхаваннем сваіх дзяцей. Я хачу, каб наша жанчына нараджала не менш, чым трое дзяцей», — сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, дзяржава вельмі шмат робіць для абароны мацярынства і дзяцінства, а ў будучыні будзе рабіць яшчэ болей.
Прыярытэтная ўвага ў гэтым плане будзе надавацца забяспечанасці жыллём.
«Калі нарадзіла траіх, ты атрымаеш жыллё за невялікую цану, а можа і бясплатна ў залежнасці ад развіцця эканомікі. Калі ў сям’іто гэта сапраўды бясплатная кватэра. Мы будзем ўзмацняць падтрымку такіх сем’яў. На гэта мы будзем нацэльваць наш урад і грамадства», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гарантаванне дэмаграфічнай бяспекі становіцца адным з асноўных напрамкаў дзейнасці дзяржавы. Паводле яго слоў,
неабходна каб у Беларусі пражывалі як мінімум 20 млн. чалавек.БЕЛТА