У гістарычным цэнтры Гродна раскапалі катлаван

Источник материала:  
21.10.2010 09:55 — Новости Общества

У цэнтры Гродна на вуліцы Вял. Траецкая насупраць Сінагогі раскапаны катлаван пад будаўніцтва офіснага будынка.

Экскаватар працаваў на месцы гістарычнага горада, які тут быў ужо ў ХІІ стагоддзі. Па словах гродзенскага краязнаўцы Ігара Лапехі, у некаторых месцах культурны слой сягае да 5 метраў.

Перад будаўніцтвам не праводзіліся археалагічныя раскопкі, якія паводле заканадаўства трэба рабіць абавязкова на тэрыторыі гістарычных пасяленняў, лічыць Ігар Лапеха. Раскопкі мусяць весціся за кошт інвестара.

— Археалагічны нагляд за экскаватарам нельга назваць археалагічнымі раскопкамі, —

абураецца Ігар Лапеха.

Навуковай часткай гэтага будаўніцтва кіруе загадчык кафедры археалогіі ГрДзУ імя Я. Купалы Сяргей Піваварчык. Па ягоных словах, тыя пласты, дзе працаваў экскаватар, былі парушаныя пазнейшай шчыльнай забудовай у гэтым месцы, якія адносяцца да ХІХ ст.:

— Падчас раскопу выявілася, што старажытны культурны пласт быў перабіты пазнейшай забудовай — фундаментамі, рэшткамі будынкаў і г.д. Яны цалкам знішчаныя. Гэта зафіксавана і адзначана. Але ў той частцы, дзе, як я мяркую, захаваўся культурны пласт, экскаватар спынілі і далей уручную будзем даследаваць археалагічнымі метадамі.

Працы плануецца распачаць на наступным тыдні. Раскопкі могуць расцягнуцца на месяц, дадаў Сяргей Піваварчык.

Падзяліцца навіной: 
t-styl.info

←Подготовлено межправительственное соглашение о сооружении белорусской АЭС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика