Журавіны ў "Журавінцы"

Источник материала:  

У ганцавіцкай навукова-даследчай станцыі "Журавінка", якая адносіцца да Цэнтральнага батанічнага сада, якраз у гэтыя дні самы масавы збор буйнаплодных журавін. Загадчык станцыі, кандыдат біялагічных навук Мікалай Паўлоўскі лічыць, што сёлета чакаецца адзін з лепшых ураджаяў на плантацыях установы — каля 50 тон.

  Журавіны ў "Журавінцы" Ужо больш за 25 тон гэтай карыснай ягады нарыхтавана і прададзена ва ўстановы гандлю. У тым ліку — і на экспарт у Расію. На гэтых фотаздымках адлюстраваны гэтак званы "мокры спосаб" збору журавін.  

Журавіны ў "Журавінцы"

Шмат гадоў на ганцавіцкай станцыі працуюць вопытныя спецыялісты па вырошчванні і нарыхтоўцы ягад — трактарыст Аляксей Занько, рабочы Аляксандр Крупеніч, камбайнер Мікалай Рабцэвіч, тэхнічны работнік Аляксандр Рабцэвіч, пагрузчык і вадзіцель Анатоль Карпеня, сартавальніцы Наталля Рабцэвіч, Галіна Мышкавец, Валянціна Барысік. Дзякуючы ім, кажа загадчык станцыі Мікалай Паўлоўскі, сёлета "Журавінка" і можа пахваліцца сваім багатым ураджаем.

Фота Анатоля Клешчука.

←Путин все-таки развелся с женой, утверждают таблоиды

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика