З'явяцца сучасныя рэйкавыя аўтобусы

Источник материала:  

Па iнiцыятыве Беларускай чыгункi, ААТ "Белкамунмаш" сумесна з польскай холдынгавай кампанiяй "Pesa" пры ўдзеле Мiнскага вагонарамонтнага завода пачне вытворчасць рэйкавых аўтобусаў i дызель-цягнiкоў.

Новыя айчынныя рэйкавыя аўтобусы i дызель-цягнiкi будуць iстотна адрознiвацца ад цяперашнiх — як тэхнiчна, так i па ўзроўні камфорту. Першы рэйкавы аўтобус вырабяць ужо ў маi наступнага года. Для пасажыраў у iм прадугледжаны зручны салон на 92 месцы, у iм будзе кандыцыянер, вакуумны туалет. Сiлавы агрэгат пад кузавам забяспечыць цiшыню ў салоне i адсутнасць вiбрацыi, а двухступенчатая падвеска з гумава-пнеўматычнымi амартызатарамi — плаўны ход. Першая партыя рэйкавых аўтобусаў будзе прызначаная для эксплуатацыi на ўчастках з невялiкiмi пасажырапатокамi Вiцебскага i Гомельскага аддзяленняў чыгункi.

У далейшым прадпрыемствам будзе арганiзаваная вытворчасць сучасных двух- i трох вагонных дызель-цягнiкоў. Яны заменяць састарэлы рухомы састаў рыжскай вытворчасцi. А ў сувязi з электрыфiкацыяй участкаў Асiповiчы — Жлобiн — Гомель i Асiповiчы — Жлобiн — Калiнкавiчы, якiя запланаваныя, Беларуская чыгунка i "Белкамунмаш" разглядаюць пытанне адносна вытворчасцi сучасных электрацягнікоў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Путин все-таки развелся с женой, утверждают таблоиды

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика