Belorussіan Fashіon Week: пайшоў, але абяцаў вярнуцца
Дэбютны Тыдзень моды ў Беларусі прайшоў. Шасцідзённы марафон прадставіў 43 калекцыі дызайнераў і гандлёвых марак з Беларусі, Ірана, Літвы, Украіны, Нарвегіі, Сербіі і Расіі сезона вясна-лета 2011.
У апошні дзень Тыдня моды сумесна з Міжнародным дабрачынным грамадскім аб'яднаннем "Анкалогія і здароўе" была арганізаваная акцыя "Дабрачынная мода". На праект прыехалі выхаванцы Гомельскага дзяржаўнага дзіцячага дома і дзеці Рэспубліканскага дзіцячага анкагематалагічнага цэнтра. На подыуме BFW дэманстраваліся калекцыі адзення ААТ "Купалінка", сеткі магазінаў "Аранжавы вярблюд" і інш.
Тэлеверсію дэбютнага праекта ў дзённым эфіры пакажа тэлеканал "ЛАД" 16-17 кастрычніка — гледачоў чакае каля 10 гадзін трансляцыі. Наступны тыдзень моды ў Беларусі чакаецца ў канцы сакавіка-пачатку красавіка 2011 года і будзе прысвечаны сезону восень-зіма 2011-2012.
Ілья ЛАПАТО.