ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
Да забастоўкі супраць пенсійнай рэформы далучыліся работнікі ўсіх нафтаперапрацоўчых заводаў Францыі.
Вытворчасць паліва ў краіне можа быць цалкам прыпыненая на працягу дня. Паводле заявы французскага аператара Trapіl, спынілася падача паліва ў галоўныя аэрапорты краіны. Па ацэнках Trapіl, аэрапорту імя Шарля дэ Голя запасаў гаручага хопіць да наступнага тыдня, аэрапорту Арлі — на 17 дзён, а аэрапорт Руасі рызыкуе застацца без паліва ўжо ў гэтыя выхадныя. Акрамя таго, перабоі ў пастаўках гаручага могуць адбіцца на працы заправачных станцый па ўсёй краіне. Усе апошнія тыдні ў Францыі не спыняюцца забастоўкі супраць планаў урада павялічыць пенсійны ўзрост з 60 да 62 гадоў і падоўжыць тэрмін, на працягу якога работнікі павінны рабіць адлічэнні ў пенсійны фонд. 14 кастрычніка на вуліцы французскіх гарадоў выйшла больш за мільён чалавек.
Службоўцу прапанавалі хабар у $7 млнДвое ізраільскіх бізнэсменаў, затрыманыя ў Батумі, прапаноўвалі прадстаўніку ўрада Грузіі хабар у сем мільёнаў долараў.
Па словах прадстаўніка пракуратуры, грошы былі прапанаваныя намесніку міністра фінансаў Аўтандзілу Хараідзэ. Прадпрымальнікі дзейнічалі ў інтарэсах кампаніі "Трэмекс", якая спрабавала атрымаць кампенсацыю за згубленыя правы на здабычу нафты і газу ў Грузіі. Правы на здабычу кампанія атрымала яшчэ ў 1991 годзе, але пазней яны былі перададзеныя грузінскай Карпарацыі нафты і газу.
Паўднёваафрыканка атрымала 29000 гадоў турмыСуд у Паўднёвай Афрыцы прыгаварыў 56-гадовую Марыцье Прынслу, а таксама яе былога мужа, дачку, сына і пляменніцу да турэмнага зняволення сумарным тэрмінам у 29 тысяч гадоў за стварэнне фінансавай піраміды.
Прынслу і члены яе сям'і былі прызнаныя вінаватымі ў агульнай складанасці па 395 тысячах пунктаў абвінавачвання. Шкода ад створанай імі піраміды Prіnsloo's Krіon ацэньваецца ў паўтара мільярда рандаў (220 мільёнаў долараў). Фундатарамі паказанай кампаніі былі каля 30 тысяч чалавек. Паколькі Прынслу будзе адбываць тэрміны зняволення па кожнай з гэтых спраў адначасова, за кратамі ёй прыйдзецца правесці ўсяго 25 гадоў. Астатнія члены яе сям'і будуць знаходзіцца ў зняволенні па 12 гадоў кожны.