Провады нявесты

Источник материала:  

Прыбіраць нявесту, паводле старажытных традыцый, дазвалялася ў хаце суседзяў. Пры гэтым прытрымліваліся некаторых умоў:

 Нявесту прыбіралі ў той хаце, якая стаяла на тым баку вуліцы, што і хата яе бацькоў.

 Нявесту не прыбіралі ў хаце, дзе на працягу апошняга года нехта памёр, дзе быў пажар і г.д. Не прыбіралі маладую і там, дзе жывуць удовы, разведзеныя, бяздзетныя.

 У той жа хаце, дзе прыбіралі нявесту, адбываўся і яе выкуп.

 Пасля выкупу пара пераходзіла ў хату нявесты. Яе бацькі таксама павінны выканаць адпаведныя абрадавыя дзеянні, падобныя на тыя, што выконваліся ў хаце жаніха. На сямейным стале — хлеб-соль. Дачка атрымлівае блаславенне хатнім абразам, затым бацька апяразвае яе вясельным ручніком, тройчы абводзіць вакол стала па сонцы, падводзіць да парога і перадае ў рукі жаніха. Следам ідзе маці, у руках якой гарыць грамнічная свечка. Пасля выканання ўсіх абрадаў свацця ці хросная маці загортвала свечку ў невялікі ручнік, каб тая ахоўвала маладых на працягу ўсяго вясельнага шляху.

 Бацькі нявесты таксама стваралі перад парогам арку з ручніка і двух боханаў хлеба, загорнутых у краі. Цяпер ужо абодва маладыя праходзілі пад аркай і кланяліся парогу. Тым часам прысутныя ў хаце тройчы благаслаўлялі жаніха і нявесту: "Бог благаславіць, Бог благаславіць, Бог благаславіць...". Або "Дай, Бог, у добры час!", або "Дай, Бог, у добры шлях!".

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

←МВД приструнило предсказателей погоды

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика