Брэсцкая вобласць першынствуе ў Беларусі па

Источник материала:  
13.10.2010 15:25 — Новости Общества

Пра гэта паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення палітыкі занятасці і народанасельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Вера Лабковіч на прэс-канферэнцыі 13 кастрычніка ў Мінску.

Паводле яе слоў, сёння ў гэтым рэгіёне пражывае 14.486 шматдзетных сем’яў.

Самы «шматдзетны» раён — Столінскі (Брэсцкая вобласць).

Усяго ў Беларусі цяпер пражывае 1 млн. 353 тыс. 800 сем’яў, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей. З іх прыкладна 841 тыс., ці 62%, маюць адно дзіця, трое і больш дзяцей — каля 6%.

Спецыяліст заўважыла, што меры, якія прымаюцца дзяржавай па падтрымцы сям’і, спрыялі павышэнню нараджальнасці ў апошнія гады. Паводле яе слоў, у студзені-жніўні гэтага года ў Беларусі нарадзілася 71.745 дзяцей, што складае 98,1% да аналагічнага перыяду мінулага года. Самы высокі каэфіцыент нараджальнасці (12,2 на тысячу насельніцтва) — у Брэсцкай вобласці, самы нізкі — у Віцебскай (10,2).

Лабковіч нагадала, што малазабяспечаным сем’ям з дзецьмі, у якіх сярэднедушавы даход сям’і не перавышае бюджэту пражытковага мінімуму, даецца бясплатнае харчаванне для дзяцей першых двух гадоў жыцця. Сёння каля 45 тыс. такіх дзяцей забяспечаныя бясплатным харчаваннем. Пры нараджэнні адначасова траіх і больш дзяцей сям’я атрымлівае бясплатнае харчаванне незалежна ад даходаў, а таксама мае права на бясплатную паслугу няні да дасягнення дзецьмі трох гадоў. У 2010 годзе бясплатнымі паслугамі няні карысталіся 199 сем’яў.

Таксама, як заўважыла Лабковіч, шматдзетным сем’ям дзяржава аказвае фінансавую падтрымку ў пагашэнні запазычанасці па льготных крэдытах, а маладым сем’ям — па неільготных крэдытах, якія выдадзены на будаўніцтва ці набыццё жылля. Паводле яе слоў, за апошнія чатыры гады на аказанне такой дапамогі накіравана больш за 104,2 млрд. рублёў.

Падзяліцца навіной: 
Таццяна Дарашчонак, БелаПАН

←Улучшение жилья, образования, питания детей - цель программы по демографической безопасности на последующие пять лет.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика