Някляеў паставіў намёт каля ГУМа
12.10.2010 14:26
—
Новости Общества
Актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» паставілі ў цэнтры Мінска, каля ГУМа намёт, каб збіраць там подпісы па вылучэнні ў кандыдады ў прэзідэнты лідара кампаніі Уладзіміра Някляева. Сам сп. Някляеў кажа, што намёт мае прастаяць суткі, а ў ім будзе знаходзіцца некалькі чалавек. Зараз каля намёта вельмі шмат ціхароў.
Уладзімір Някляеў заявіў, нідзе не зафіксавана, што гэтага нельга рабіць: збіраць подпісы з раніцы, удзень, увечары, уначы. «Таму мы вырашылі паставіць намёт. А што не забаронена, тое дазволена», — сказаў патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты і дадаў,
што калі іншыя кандыдады вырашаць далучыцца, то яго кампанія гатова дапамагчы намётамі.Нагадаем, што сёння Гаспадарчы суд Мінска (ГСМ) задаволіў пазоўк Мінгарвыканкама аб пазбаўленні дзяржаўнай рэгістрацыі
Падзяліцца навіной:
Алесь Пілецкі
Алесь Пілецкі