Улады не захацелі ліквідоўваць "Палоніку"

Источник материала:  
11.10.2010 17:07 — Новости Общества
Пра гэта стала вядома літаральна перад самым пачаткам паседжання ў Гаспадарчым судзе Гродзенскай вобласці. Падатковая інспекцыя Ленінскага раёна Гродна адклікала свой пазоў.

Як паведаміў Еўрарадыё актывіст неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Андрэй Пачобут, каля будынка суда сабралося каля сотні сяброў арганізацыі. Падаткавікі адклікалі свой пазоў без усялякіх тлумачэнняў і адмовіліся ад каментароў на судовым паседжанні. Як кажа сп. Пачобут, гэта стала нечаканасцю не толькі для актывістаў польскай меншасці:

Пачобут: "Пра тое, што рашэнне было адкліканае ў апошні момант, сведчыць факт, што ў зале суда прысутнічаў антыкрызісны ўпраўляючы, якога павінны былі прызначыць. Калі распачынаецца ліквідацыя, банкруцтва фірмы, то прызначаецца антыкрызісны ўпраўляючы... Ён прысутнічаў, і ў яго на твары было напісана здзіўленне, што абсалютна ўсё перайграна па-іншаму".

На фірму "Палоніка" падатковая інспекцыя наклала штраф памерам каля 40 тысяч долараў за тое, што фірма атрымлівала дапамогу ад "Вспульноты польскай". Грошы ішлі на арганізацыю заняткаў польскай мовай і на павышэнне кваліфікацыі настаўнікаў. Фірма штраф не сплаціла.

На думку Пачобута, сённяшняе рашэнне - гэта толькі тактычная перамога, а не стратэгічная. І новы пазоў на фірму могуць падаць у любы іншы момант.

"Дзякуючы таму што сёння нас было так шмат, суд вярнуў падатковай інспекцыі дакументы аб прызнанні фірмы "Палоніка" банкрутам. Пазыка як вісела, так і вісіць. І справа гэта можа зноў паўстаць праз некаторы час, бо яе не анулявалі", – звярнулася да прысутных Анжаліка Арэхва.

Выканаўца абавязкаў старшыні СПБ дадала, што фірма будзе працаваць у звычайным рэжыме і кіраваць ёй па-ранейшаму будзе Анжаліка Борыс.

Пасля сканчэння паседжання актывісты СПБ Ігар Банцар і Станіслаў Пачобут разгарнулі расцяжку "Рукі прэч ад "Палонікі!" Супрацоўнік аховы суда хацеў затрымаць іх і пацягнуў у будынак. Актывісты СПБ, сярод якіх было шмат пажылых жанчын, у літаральным сэнсе вырвалі іх з рук міліцыянта.
 

←Синоптики прогнозируют в Беларуси ухудшение погодных условий

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика