Папскі легат кардынал Юзаф Томка прамаўляў у Мінску па-беларуску

Источник материала:  
09.10.2010 18:38 — Новости Общества
Мінскі архікафедральны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі мае вельмі хвалюючую гісторыю, балючую і слаўную, адзначыў пасланнік папы рымскага Бенедыкта XVI кардынал Юзаф Томка ў сваёй казані падчас урачыстай імшы з нагоды 300-годдзя асвячэння святыні 9 кастрычніка ў беларускай сталіцы.

Паводле яго слоў, касцёл з'яўляецца "сэрцам" не толькі для вернікаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, але і для іншых дыяцэзій Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі. Сваю казань папскі легат прамовіў па-беларуску, паведамляе БелаПАН.

10 кастрычніка кардынал Юзаф Томка плануе ўзначаліць імшу ў маладзечанскім касцёле Святога Юзафа, дзе таксама прамовіць казань па-беларуску.

←В Гродно появилась трёхметровая бронзовая фигура Божьей матери

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика