Звяздоўскім прызам — шырокую геаграфію
Як мы і абяцалі, паважаныя звяздоўцы, сёння мы друкуем спісы пераможцаў па выніках падпіскі на 4-ы квартал 2010 года, а таксама дзелімся некаторымі падрабязнасцямі чарговага розыгрышу.
Адразу скажам, што гэты розыгрыш, як і ўсе папярэднія, быў надзвычай "празрыстым", паколькі ўсе "шчаслівыя" купоны выцягвалі нашы незалежныя эксперты. Не сумняваемся, што прызы для кожнага з нашых падпісчыкаў аказаліся "заслужанымі", паколькі многія звяздоўцы ніколі не змяняюць старэйшаму беларускамоўнаму выданню. А самае галоўнае, што гэты прызавы фонд значна пашырыць геаграфію нашых паездак, бо, напрыклад, у Буда-Кашалёўскі раён Гомельшчыны, Круглянскі альбо Хоцімскі раён Магілёўшчыны, Жабінкаўскі раён Брэстчыны далёка не заўсёды даводзіцца наведаць з паўнацэнным візітам. А тут з'явілася нагода.
Прыносім прабачэнні, калі раптам у спісы пераможцаў укралася недакладнасць, бо не ўсе купоны запоўненыя разборліва.
Свае прызы, за выключэннем тэлевізараў "Віцязь" і мікрахвалевай печкі, можна будзе атрымаць у рэдакцыі, пачынаючы з панядзелка, 11 кастрычніка. А вось тэлевізары і печ мы ўручым падчас новай падпісной кампаніі па месцы пражывання нашых падпісчыкаў у прысутнасці адказных работнікаў раённай "вертыкалі" і супрацоўнікаў Белпошты. Акрамя таго, калі вам не будзе магчымасці самастойна забраць больш дробныя прызы, мы іх таксама пастараемся прывезці і ўручыць да канца гэтага года.
Заставайцеся са "Звяздой"! Гуляйце і выйгравайце!
Кар. "Звязды".
7 кастрычніка 2010 года адбыўся розыгрыш прызавога фонду рэкламнай гульні "Падпішыся на "Звязду", арганізатарам якой з'яўлялася ўстанова "Рэдакцыя газеты "Звязда" (УНП 100155376), размешчаная па адрасе: г.Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10А.
Рэкламная гульня "Падпішыся на "Звязду" зарэгістравана Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь 27 жніўня 2010 года (пасведчанне № 1754) і праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 1 верасня па 31 снежня 2010 года ўключна сярод падпісчыкаў газеты "Звязда" чацвёртага квартала або другога паўгоддзя 2010 года.
Удзел у гульні прыняло 626 падпісчыкаў газеты "Звязда". Прызавы фонд гульні разыграны поўнасцю.
Прызы сярод ўдзельнікаў гульні размеркаваліся наступным чынам:
міксеры SCARLETT SC-049 выйгралі:
Гатоўчыц Ірына Вячаславаўна, в. Крывошын Ляхавіцкага раёна;
Драздова Ніна Фамінічна, Дуброўна;
Кузняцова Праскоўя Ануфрыеўна, в. Лучын Рагачоўскага раёна;
Грынь Валерый Міхайлавіч, г. Навагрудак;
Сімановіч Марыя Міхайлаўна, в. Усціж Асіповіцкага раёна;
Сташэўская Зінаіда Канстанцінаўна, в. Калінаўка-2 Капыльскага раёна;
Шуцько Алена Іосіфаўна, г. Мінск;
машыны кухонныя электрычныя "Белвар" КЭМ-36/220-4-24 выйгралі:
Папко Валянціна Антонаўна, в. Навасёлкі Ляхавіцкага раёна;
Глушкевіч Галіна Зофірынаўна, в. Віржы Докшыцкага раёна;
Новікава Валянціна Аляксандраўна, в. Дзербічы Буда-Кашалёўскага раёна;
Бабарыка Мікалай Пятровіч, в. Загор'е Карэліцкага раёна;
Коржыч Любоў Аляксандраўна, г. Хоцімск;
Крывец Анатоль Ігнатавіч, г.п. Івянец;
Зуева Ніна Іванаўна, г. Мінск;
тэлевізары "Віцязь" 54 СТV 760-3 выйгралі:
Хвясюк Валянціна Сяргееўна, в. Хмелева Жабінкаўскага раёна;
Карбоўскі Іван Максімавіч, в. Стаі Лепельскага раёна;
Парашчанка Любоў Віктараўна, г. Жлобін;
Андрукевіч Зінаіда Іосіфаўна, пас. Гезгалы Дзятлаўскага раёна;
Альшэўская Ганна Мікалаеўна, в. Елькаўшчына Круглянскага раёна;
Ганчарэвіч Мікалай Нікіфаравіч, в. Міхейкі, Слуцкі раён;
Паваротная Алена Адамаўна, г. Мінск;
печ ЗВЧ "Віцязь" 1378-МП 17-700-2 выйграла:
Цэван Ірына Мікалаеўна, г.п. Смілавічы.
Тэлефон для даведак па пытаннях правядзення рэкламнай гульні:
(017) 287 19 68.