"Дарагая" рыбалка
09.10.2010
—
Новости Общества
Два браканьеры падчас незаконнай здабычы рыбы сеткамі ў перыяд яе нерасту нанеслі прыродным рэсурсам шкоду ў асабліва буйным памеры — на суму 19 180 000 рублёў (548 базавых велічынь).
Суд Талачынскага раёна прызначыў ім за гэта пакаранне — пазбаўленне волі тэрмінам на тры гады кожнаму з адтэрміноўкай пакарання тэрмінам на два гады і спагнанне ў салідарным парадку нанесенай шкоды ў памеры 9,4 мільёна рублёў. Частку шкоды — 10 мільёнаў рублёў — парушальнікі выплацілі да суда.
За аналагічнае злачынства суд Мін-скага раёна пакараў двух іншых браканьераў пазбаўленнем волі на два гады кожнаму з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму з пакрыццём нанесенай шкоды ў памеры каля 6 мільёнаў рублёў.
Сяргей РАСОЛЬКА.