ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
Дэпутаты ад Партыі рэгіёнаў, Блока Літвіна і Камуністычнай партыі зарэгістравалі ў Вярхоўнай Радзе праект зменаў канстытуцыі Украіны, паведамляе "Украінская праўда".
Паводле прапанаваных паправак, тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў Вярхоўнай Рады і мясцовых радаў, а таксама прэзідэнта краіны будзе павялічаны да пяці гадоў. Пад дзеянне паправак патрапяць і дзейныя дэпутаты і чыноўнікі. Датай правядзення чарговых парламенцкіх выбараў аўтары законапраекта прапануюць прызначыць апошнюю нядзелю кастрычніка пятага года паўнамоцтваў Вярхоўнай Рады. Датай правядзення выбараў прэзідэнцкіх — апошнюю нядзелю сакавіка пятага года паўнамоцтваў прэзідэнта.
Латвійскую тэлекампанію аштрафавалі за інтэрв'ю на рускай мовеУ Латвіі Нацыянальная рада па электронных СМІ вырашыла аштрафаваць тэлекампанію LNT за спробу ўзяць у міністра інтэрв'ю на рускай мове. Пра гэта паведамляе DЕLFІ.
Прадстаўнікі рады прыйшлі да высновы, што было парушана права чыноўніка вольна выкарыстоўваць латышскую мову, якое гарантавана Законам пра дзяржаўную мову. Тэлекампаніі прызначылі максімальна магчымы штраф — 1500 латаў (каля трох тысяч долараў).
Інцыдэнт з удзелам міністра транспарту Каспара Герхардса, нагадаем, адбыўся 31 жніўня. Чыноўнік быў запрошаны на здымкі праграмы "Без цэнзуры". На пачатку перадачы вядучы Андрэй Мамыкін папрасіў госця перайсці на рускую мову. Той адмовіўся.
Віцэ-спікер парламента КНДР упершыню афіцыйна раскрыў таямніцу спадчыннікаВысокапастаўлены паўночнакарэйскі чыноўнік у пятніцу пацвердзіў АР Tеlеvіsіоn Nеws, што малодшы сын лідара КНДР Кім Чэн Іра неўзабаве зойме яго месца. Як адзначыў у інтэрв'ю намеснік старшыні Вярхоўнага Народнага сходу Ян Хен Соб, жыхары Паўночнай Карэі з гонарам будуць служыць "маладому генералу" Кім Чэн Уну як свайму лідару.
"Наш народ ганарыцца тым, што вялікія лідары з пакалення ў пакаленне робяць яго шчаслівым... Нашаму народу выпаў гонар служыць вялікаму старшыні Кім Чэн Іру і вялікаму лідару Кім Ір Сэну. Цяпер мы будзем мець гонар служыць маладому генералу Кім Чэн Уну", — цытуе чыноўніка АР. Такім чынам, 28-гадовы Кім Чэн Ун стане трэцім прадстаўніком сям'і, якая кіруе Паўночнай Карэяй — краінай з насельніцтвам 24 млн чалавек. Яго дзед — Кім Ір Сэн — прыйшоў да ўлады ў 1948 годзе. Паводле існуючай у КНДР ідэалогіі, рэвалюцыю нельга завяршыць на працягу аднаго пакалення, таму кіраўніцтва краінай павінна перадавацца ў спадчыну.
Расія забараніла ўвоз мяса з большасці прадпрыемстваў УкраіныРассельгаснагляд рашэннем ад 7 кастрычніка забараніў увоз на тэрыторыю Расіі прадукцыі з чатырох украінскіх заводаў: "Балцкага малакакансервавага камбіната дзіцячых прадуктаў", а таксама Шэпетаўскага, Трасцянецкага і Ватуцінскага мясакамбінатаў. Пра гэта паведамляецца на сайце ведамства.
Як адзначае "Інтэрфакс", зараз у Расію забаронены ўвоз прадукцыі 12 з 15 мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў Украіны, якім раней быў дазволены экспарт у краіну. З малочных прадпрыемстваў увоз прадукцыі дазволены 10 з 14.