"Дарога ў аўтамабільную будучыню"

Источник материала:  

пракладзена і ў Беларусі. Пад такім дэвізам упершыню ў нашай краіне праведзены Міжнародны аўтамабільны кангрэс, які арганізавала Міжнародная федэрацыя аўтамабільных таварыстваў "Фісіта". Яна аб'ядноўвае інжынераў, навукоўцаў, даследчыкаў з 38 краін свету і кожны год выстаўляецца ў розных краінах. Сёлета была абрана Беларусь. Савет Міністраў прапанаваў прымеркаваць мерапрыемства да 90-годдзя БНТУ і даручыў яго правядзенне гэтай установе.

"Дарога ў аўтамабільную будучыню"На кангрэс прыбылі дэлегацыі з 24 краін свету. На трох пляцоўках на тэрыторыі БНТУ былі прадстаўлены ўзоры тэхнікі ўсіх вытворцаў нашай краіны, а таксама легкавыя аўтамабілі самых папулярных марак. Выстаўляліся і дробнасерыйныя, і аматарскія канструкцыі, доследныя мадэлі. Усяго было паказана больш за 150 транспартных сродкаў — ад вялізных аўтамабіляў МЗКТ і МАЗ да мота-, велатэхнікі. У скверы аўтатрактарнага факультэта была разгорнутая экспазіцыя рэтрамабіляў, прадстаўлена каля 30-ці спартыўных машын, у асноўным для ралі і трофі-дысцыплін. Было два аўтамабілі МАЗ-ралі, якія прыехалі сюды адразу з міжнароднага ралі-рэйду "Шаўковы шлях". Сёння дзея пазіцыянуе сябе як галоўная аўтамабільная выстава года.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ.

←Сяргей Мартынаў і Юзаф Томка абмеркавалі візыт Бенедыкта XVI

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика