Беларускія тэатры маюць шанц атрымаць расійскую "Залатую маску". Сярод іншых замежных...

Источник материала:  

А пакуль фестываль прадстаўляе Макавецкага ў спектаклі "Дзядзька Ваня" і славутую трупу Эйфмана ў Мінску

Вось яно, тэатральнае шчасце: каб наведаць расійскія тэатры, не трэба ехаць за мяжу. Яны самі едуць да нас: увесь гэты тыдзень у Мінску лепшыя спектаклі, адзначаныя экспертамі прэстыжнай расійскай тэатральнай прэміі "Залатая маска". Такое ў нас упершыню, і ўнікальнасць моманту разумеюць і гледачы, якія раскупілі квіткі, і самі артысты. Напрыклад, акцёр Сяргей Макавецкі ў Мінск прыехаў хворым, з тэмпературай 38, але ўжо 7 кастрычніка іграў спектакль "Дзядзька Ваня" паводле Чэхава, які прадставіў тэатр імя Вахтангава...

Беларускія тэатры маюць шанц атрымаць расійскую "Залатую маску". Сярод іншых замежных...— Думаю, што ў Беларусі пра тэатральнае мастацтва Расіі нехта ведае не менш, а нехта нават, можа, і больш, чым у самой Расіі, — падкрэсліў прэзідэнт фестывалю "Залатая маска", народны артыст Расіі Георгій Тараторкін. — Мы далёкія ад думкі, што з нас усё пачынаецца... Але яшчэ з часоў Савецкага Саюза лепшыя тэатры ездзілі з гастролямі па розных рэгіёнах. Я сам быў у Мінску на гастролях не раз. Калі мы прыязджалі, то з рэпертуарам у 10-12 спектакляў. І на працягу трох тыдняў, а то і месяца мы паказвалі іх на дзвюх пляцоўках. Памятаю, што на гастролях былі і вострыя спектаклі. Аднойчы пасля спектакля "Дзень прыезду, дзень ад'езду" да нас прыйшоў Машэраў і сказаў: "Вы не маглі б тут застацца з гэтым спектаклем і яшчэ пяць-шэсць разоў яго сыграць, таму што я хачу, каб яго паглядзеў увесь кіруючы склад рэспублікі"...

Цяпер і лепшыя спектаклі "Залатой маскі" ездзяць па рэгіёнах, а таксама іншых краінах. І ў рамках гэтага фестывалю бывалі адзначаныя прэміямі знакамітыя асобы з Беларусі. У рамках праекта "Маска +" прайшлі спектаклі беларускіх тэатраў. Але магчыма, пастаноўкі нашых тэатраў будуць калі-небудзь адзначаныя "Залатой маскай" — у новай намінацыі "лепшы замежны спектакль, які быў паказаны ў Расіі".

Першы прыезд "Залатой маскі" ў Беларусь прысвечаны творчасці Антона Чэхава — сёлета тэатральная супольнасць адзначае яго 150-годдзе. "Тэатральны тыдзень з "Белгазпрамбанкам" прапанаваў беларускаму гледачу шэраг спектакляў. Дзяржаўны акадэмічны Малы тэатр Расіі паказаў "Вяселле, вяселле, вяселле". Чым прыцягальныя "Тайныя нататкі тайнага дарадцы", патлумачыў Маскоўскі тэатр "Эрмітаж". На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі славутая трупа Санкт-Пецярбугскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра балета пад кіраўніцтвам Барыса Эйфмана пакажа два балеты — "Ганну Карэніну" на музыку Чайкоўскага (8 кастрычніка) і балетную версію "Чайкі" паводле Чэхава на музыку Рахманінава (10 кастрычніка).

Гэтыя сустрэчы — добрая падстава для таго, каб паразважаць, чым сёння актуальны Чэхаў. Народны артыст Расіі Уладзімір Сіманаў, які іграе ў спектаклі "Дзядзька Ваня" тэатра імя Вахтангава, даў свой адказ на гэтае пытанне:

— Думкамі пра тое, як выціскаць з сябе раба, не стварыць сабе куміра. Ва ўсіх сваіх п'есах Антон Паўлавіч зрабіў такую канцэнтрацыю праблем чалавечых, у прыватнасці расійскіх, што мы дагэтуль лечымся гэтымі п'есамі — душэўна. Імкнёмся вылечыцца, бо ў Чэхава знаходзім адказы на тыя праблемы, якія перад намі ўзнікаюць, як паступіць у тым ці іншым выпадку. Сам момант выбару і пошук сэнсу існавання цікавы. Відаць, тут уся разгадка.

Ларыса ЦІМОШЫК.

←Белорусский писатель: В Белоруссию возвращается русофобия

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика