Звяздоўскім прызам — шырокую геаграфію
Учора ў сценах рэдакцыі прайшоў чарговы штоквартальны розыгрыш звяздоўскіх прызоў сярод падпісчыкаў на 4-ы квартал 2010 года.
Прыемна, што прыхільнікі газеты і на гэты раз пастараліся праявіць "грамадзянскую" актыўнасць, дасылаючы да нас запоўненыя карткі. Скажам па сакрэце, што прызы знайшлі сваіх гаспадароў у самых розных кутках краіны.
Як і раней, уся працэдура розыгрышу праходзіла выключна з ўдзелам незалежных экспертаў. На гэты раз "птушку ўдачы" за хвост цягнулі вядучы інжынер аддзела лагістыкі РУП "Белпошта" Тамара Трусава (на фота справа) і спецыяліст па кадрах і агульных пытаннях РУП "Дом прэсы" Ірына Дзягель. З іх шчаслівай рукі новых уладальнікаў набылі больш двух дзясяткаў прызоў, сярод якіх мікрахвалевая печка і 7 каляровых тэлевізараў "Віцязь".
Падрабязнасці розыгрышу і спісы пераможцаў —у наступным нумары газеты.
Кар. "Звязды".