ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
У Францыі арыштавалі падазроных у тэрарызме

Ў Францыі па падазрэнні ў тэрарыстычнай дзейнасці арыштаваныя 12 чалавек.

У выніку контртэрарыстычнай аперацыі, праведзенай у Марсэлі і Авіньёне, былі арыштаваныя дзевяць чалавек. Падчас вобыску ў іх былі знойдзеныя зброя і боепрыпасы. Яшчэ тры чалавекі арыштавалі ў Марсэлі і Бардо. У канцы верасня еўрапейскія спецслужбы паведамілі пра прадухіленне ў Францыі, Германіі і Вялікабрытаніі серыі буйных тэрактаў. Тэрарысты, па звестках ЗША, злучаныя з "Аль-Каедай", планавалі акцыі з захопам закладнікаў у Парыжы, Франкфурце і Лондане.

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ"Голы каўбой" хоча стаць прэзідэнтам ЗША

Вулічны музыка Роберт Берк, вядомы як "Голы каўбой", вырашыў выставіць сваю кандыдатуру на пост прэзідэнта ЗША на выбарах 2012 года.

Прэс-канферэнцыя, на якой Берк афіцыйна абвесціць пра ўдзел у прэзідэнцкай гонцы, павінна адбыцца сёння на Таймс-сквер, у тым самым месцы, дзе "Голы каўбой" рэгулярна выконвае пад гітару песні ў стылі кантры. Берк спявае на Таймс-сквер на працягу 12 гадоў. "Голым каўбоем" не зацікавіліся музычныя лэйблы, хоць ён з'яўляецца своеасаблівай нью-ёркскай выбітнасцю.

На Украіне падаражэе гарэлка

Мінімальныя рознічныя цэны на гарэлку на Украіне да канца года вырастуць на 40 %, а на віно — на трэць.

Адпаведная пастанова падрыхтаванаЯ міністэрствам эканомікі краіны і знаходзіцца на разглядзе ва ўрадзе. У выпадку яго прыняцця, забаронена будзе прадаваць гарэлку ў розніцу танней, чым 20,4 грыўні (каля 8000 беларускіх рублёў) за 0,5 літра, а віно — 16 грыўняў за 0,7 літра. Галоўнай прычынай падвышэння цэнаў называюць адсутнасць стрымальнага фактару для ценявога рынку. На ценявікоў спіртнога на Украіне цяпер прыходзіцца 25—30 % усяго рынку.

З фермы збеглі 17 тысяч норак

З пушной фермы, размешчанай на поўдні Швецыі, збеглі каля 17 тысяч норак. Звяркі апынуліся на волі пасля таго, як хтосьці адкрыў замок на клетцы, дзе яны ўтрымоўваліся.

Як адзначылі ў праваахоўных органах, норкі, якія раслі на ферме, маюць мала шанцаў на выжыванне ў дзікай прыродзе. Па ацэнках уладальнікаў пушной фермы, агульны кошт збеглых норак складае прыкладна восем мільёнаў шведскіх крон (крыху больш за мільён долараў). Супраць вытворчасці вырабаў з норкі рэгулярна выступаюць абаронцы жывёл, якія ўладкоўваюць акцыі пратэсту побач з пушнымі фермамі. Часта менавіта абаронцы жывёл ломяць замкі на клетках з пушнымі звяркамі і выпускаюць іх на волю.

З фермы збеглі 17 тысяч норак

З пушной фермы, размешчанай на поўдні Швецыі, збеглі каля 17 тысяч норак. Звяркі апынуліся на волі пасля таго, як хтосьці адкрыў замок на клетцы, дзе яны ўтрымоўваліся.

Як адзначылі ў праваахоўных органах, норкі, якія раслі на ферме, маюць мала шанцаў на выжыванне ў дзікай прыродзе. Па ацэнках уладальнікаў пушной фермы, агульны кошт збеглых норак складае прыкладна восем мільёнаў шведскіх крон (крыху больш за мільён долараў). Супраць вытворчасці вырабаў з норкі рэгулярна выступаюць абаронцы жывёл, якія ўладкоўваюць акцыі пратэсту побач з пушнымі фермамі. Часта менавіта абаронцы жывёл ломяць замкі на клетках з пушнымі звяркамі і выпускаюць іх на волю

←Разыскиваемый Бакиев покинул Белоруссию

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика