І зноў сустрэчы з нямецкай культурай

Источник материала:  

4 кастрычніка ўжо ў сёмы раз у нашай краіне пачаўся "Тыдзень Германіі". Сёлета ён мае тэматычную афарбоўку і ў асноўным прысвечаны знакавай падзеі ў жыцці нямецкага народа — 20-годдзю Германскага адзінства.

Юбілей стане цэнтральным пунктам праграмы Тыдня. З гэтай нагоды запланаваныя разнастайныя мерапрыемствы: дыспуты, дыялогі, "круглыя сталы", сумесныя наведванні музеяў і іншых устаноў культуры краіны. Акрамя таго, можна будзе ўбачыць лепшыя нямецкія фільмы, паслухаць лекцыю аб галерэйным жыцці Германіі і сучасным нямецкім мастацтве. Не застануцца без увагі таксама літаратура, музыка, тэатр, мода і мова. Праграма Тыдня прадугледжвае знаёмства беларусаў са здабыткамі немцаў у гэтых сферах.

Не менш цікавым будзе і навукова-адукацыйны бок Тыдня. У БДУ асобны дзень вырашана прысвяціць знаёмству з досведам вядзення навуковых даследаванняў у Германіі. У сваю чаргу, маладыя беларускія вучоныя змогуць пазнаёміць нямецкіх калег і гасцей са сваімі распрацоўкамі і дасягненнямі ў розных галінах навукі.

Запланаваныя таксама мерапрыемствы, якія дазволяць жыхарам Беларусі лепш пазнаёміцца з асаблівасцямі і традыцыямі паўсядзённага жыцця немцаў — напрыклад, культурай ужывання алкагольных напояў. У прыватнасці, прэзентацыя чырвонага віна ў мінскім рэстаране "Вестфалія" дазволіць запрошаным адчуць смак лепшых марак він Германіі.

Настасся КАПІЧЫНА.

←Контролеров в транспорте станет вдвое больше

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика