Час салістаў

Источник материала:  

Маладыя музыканты краін СНД вучацца ў Мінску пад патранатам Башмета

Любімы інструмент беларусаў — напэўна, альт. Любімы музыкант — напэўна, Башмет... Бо ўжо пяты раз наша краіна праводзіць Міжнародны фестываль Юрыя Башмета, народнага артыста СССР, які вядомы ў свеце сваёй віртуознай ігрой на альце.

На мінскім фестывалі, які афіцыйна адкрыецца 6 кастрычніка, Юрый Башмет будзе выступаць як саліст і дырыжор камернага ансамбля "Салісты Масквы". Аднак уладальнік прэміі "Грэмі", якога ў Мінску слухаюць кожны год, сёлета чакае ў якасці госця фестывалю яшчэ аднаго ўладальніка прэміі "Грэмі" — скрыпача Гідона Крэмера і камерны ансамбль "Крэмерата-Балтыка".

7 кастрычніка на музычным небасхіле будуць ззяць "Зоркі пакаленняў". Гэта канцэрт, дзе Крэмер і Башмет выступяць разам з беларускім піяністам Расціславам Крымерам і літоўскай віяланчэлісткай Гіёдрэ Дырванаўскайтэ.

У фестывальныя дні на сцэне Белдзяржфілармоніі пройдуць канцэрты з удзелам зорак сусветнай класічнай музыкі, Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава, ансамбля старадаўняй музыкі "Хортус-Музыкус", выдатнага самабытнага піяніста, народнага артыста Расійскай Федэрацыі Аляксея Любімава і іншых.

На заканчэнне — 13 кастрычніка — запланаваны канцэрт з удзелам дырыжора і кіраўніка "Аркестра нацый" Юстуса Франца, які паспяхова працуе з аркестрам Марыінскага тэатра і Варшаўскім сімфанічным аркестрам.

Аднак усё пачалося з моладзі 3 кастрычніка, яшчэ напярэдадні афіцыйнага адкрыцця, калі пачала сваю дзейнасць Моладзевая акадэмія краін СНД. Пачынанне такое ўвялі ў праграму летась. маладыя музыканты мелі магчымасць пастаяць побач, паслухаць, павучыцца ў сусветных зорак. Для 30 маладых музыкантаў з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Малдовы, Расіі, Узбекістана, Таджыкістана, Туркменістана падобныя майстар-класы пройдуць сёлета.

Ларыса ЦІМОШЫК.

←Контролеров в транспорте станет вдвое больше

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика