У Беларусі бясплатнае санаторнае лячэнне атрымаюць вучні школ, размешчаных у забруджаных радыенуклідамі раёнах

Источник материала:  

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 517 "Аб прадастаўленні сацыяльных ільгот некаторым катэгорыям непаўналетніх дзяцей".

Дакумент прыняты ў мэтах узмацнення сацыяльнай абароны непаўналетніх, якія пражываюць на чыстай тэрыторыі, але вучацца ва ўстановах адукацыі ў забруджаных раёнах. Гэтым дзецям прадастаўляецца права на бясплатнае харчаванне ў час навучання ў школах, бясплатныя санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне, праезд туды і назад да санаторных устаноў.

Акрамя таго, для большага ахопу санаторна-курортным лячэннем і аздараўленнем дзяцей, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання або вучацца там, указам прадастаўлена права на бясплатны праезд дзецям, якія накіроўваюцца на аздараўленне ў складзе арганізаваных груп, і права на санаторна-курортнае лячэнне з аплатай пуцёўкі ў памеры 15 працэнтаў яе кошту аднаму з бацькоў (асобе, што яго замяняе), які суправаджае дзіця ва ўзросце 3-6 гадоў. Прыняцце ўказа з'яўляецца яшчэ адным сведчаннем таго, што клопат дзяржавы аб дзецях быў і застаецца прыярытэтнай задачай сацыяльнай палітыкі Беларусі.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Контролеров в транспорте станет вдвое больше

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика