Тэрміны стварэння рэгістра насельніцтва Беларусі працягнуты да
Як зазначыў міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў, рэгістр насельніцтва ўяўляе сабой цэнтралізаваную базу персанальных звестак фізічных асоб і аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму па яе абслугоўванні для выкарыстання інфармацыі, што ўтрымліваецца ў рэгістры, дзяржорганамі, натарыусамі і рознымі арганізацыямі.
Уносіць персанальныя звесткі фізічных асоб у рэгістр упаўнаважаны шэраг дзяржаўных органаў, мясцовыя органы ўлады, агульныя суды, органы ЗАГС і ваенныя камісарыяты.
Куляшоў паведаміў, што Закон аб рэгістры насельніцтва ўвойдзе ў сілу 5 жніўня 2011 года. Да гэтага тэрміну Савет міністраў павінен забяспечыць стварэнне рэгістра за кошт сродкаў, што спецыяльна выдзяляюцца ў рэспубліканскім бюджэце на гэтыя мэты.
«Аднак
Паводле слоў міністра, агульная патрэбнасць у сродках на першы этап стварэння рэгістра насельніцтва ў цэнах 2008 года складала 48,6 млрд. рублёў. Першы этап уключае распрацоўку і ўкараненне праграмнага забеспячэння, набыццё тэхнічных сродкаў, будаўніцтва лакальных вылічальных сетак, павелічэнне прапускной здольнасці каналаў перадачы звестак, а таксама утрыманне рэгіструючай службы.
Апрача таго, зазначыў Куляшоў, больш як 15 млрд. рублёў спатрэбіцца на закупку імпартнага абсталявання. Сродкі для рэалізацыі закона плануецца выдзеліць з рэспубліканскага бюджэту 2011–2012 гадоў.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН