Холадна і сонечна — да чацвярга

Источник материала:  
На выхадныя на тэрыторыю Беларусі завітае даволі халодны арктычны антыцыклон, паведаміў рэдакцыі начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды   Дзмітрый Рабаў.Сёння невялікія дажджы будуць толькі месцамі, удзень 7—13. У нядзелю амаль паўсюдна ўначы чакаюцца замаразкі да 0 — мінус 5, удзень — плюс 6—12 градусаў. Да чацвярга сонечна, увогуле без дажджоў. Удзень плюс 7—13, уначы 0 — мінус 5. У Мінску будзе сонечна і ўдзень, 8—10 цяпла. Такому надвор'ю айчынныя сіноптыкі нават далі ўласную назву — Скандынаўская залатая восень.

Такое надвор'е працягнецца ўсю першую дэкаду кастрычніка. Потым чакаюцца атлантычныя цыклоны, а ў другой палове месяца "запланаваны" першы снег. Кастрычнік па тэмпературным рэжыме будзе недзе ў межах нормы (плюс 5—8), у норме будуць і ападкі (40—60 мл).

Сяргей КУРКАЧ.

←С четвертого октября изменяется схема маршрутов общественного транспорта Минска

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика