Гарадзенцы просяць Паўла Латушку перагледзець праект аднаўлення Каложы

Источник материала:  
30.09.2010 12:28 — Новости Общества
Арганізатары грамадскіх слуханняў «Рэканструкцыя Каложы: за і супраць» звярнуліся да міністра культуры Паўла Латушкі з просьбай захаваць царкву XII стагоддзя ў цяперашнім выглядзе.

Зварот падпісалі старшыня гродзенскай ТБШ Таццяна Канопкіна, дактары гістарычных навук Алесь Смалянчук і Алесь Краўцэвіч, краязнаўца Андрэй Вашкевіч.

Тэкст звароту склалі па выніках грамадскай дыскусіі пра рэканструкцыю Каложы, якая прайшла 23 верасня ў Гродне.

Эксперты сумняюцца ў якасці арганізацыі будаўніцтва і адукаванасці праекціроўшчыкаў, слушнасці выкарыстання сучасных будаўнічых матэрыялаў і самой ідэі рэканструкцыі сцен, што калісьці абваліліся ў Нёман. Алесь Краўцэвіч гаворыць, што мы не ведаем, як выглядала Каложа ў XII стагоддзі:

«Што бы ні прыдумалі, гэта будзе фэнтэзі! І кожны адукаваны чалавек гэта будзе ведаць».

Гродзенцы прапануць як след закансерваваць старажытны помнік у сённяшнім выглядзе і ўзгадніць існуючы план рэстаўрацыйна-аднаўленчых прац са спецыялістамі з ЮНЭСКА. Тым часам архітэктары праекта праз афіцыйны сайт аблвыканкама сцвярджаюць, што Міністэрства культуры ўзгадніла іх план і дазволіла пабудаваць новы прыходскі комплекс.

Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё

←Идеи с молотка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика