Каралі і капуста. Нават вялікі князь Рыгор Пацёмкін не мог жыць без гэтай простай сялянскай стравы

Источник материала:  
Каралі і капуста.
Нават вялікі князь Рыгор Пацёмкін не мог жыць без гэтай простай сялянскай стравы

За ім заўсёды насілі паднос з квашанай капустай і мочанымі брусніцамі.

Менавіта капуста з рэпай складалі асноўную “зеляніну” на сялянскім стале  доўгімі зімамі. Квасяць капусту ў многіх краінах свету, але мала дзе яна ўжываецца ў такой колькасці, існуе ў такой разнастайнасці рэцэптаў, як у славян. Асноўны спосаб прыгатавання квашанай капусты вельмі просты.Капуста белакачаннаяквашаная ў бочцыВам спатрэбіцца: на 10 кілаграмаў капусты 300 грамаў морквы, 200—250 грамаў солі буйнога памолу. Па жаданні кладзём брусніцы або журавіны.Нашаткаваць капусту стружкай ад 3 да 5 міліметраў, моркву нацерці на тарцы. На дно пакласці слой цэлых лістоў, потым слаямі прыкладна ў 30 сантыметраў укладваць капусту, перамешаную з морквай. Кожны слой пасыпаць соллю, утрамбаваць драўляным таўкачом да запаўнення бочкі. Зверху накрыць слоем чыста вымытых лістоў і двайным слоем ашпаранага палатна або марлі, пакласці драўляны кружок або камень. Вапняк, сланец, пясчанік або выраб з цэменту для гэтай мэты не падыходзяць. Драўляны кружок павінен быць  пакрыты сокам.Бочку паставіць у памяшканне з тэмпературай 18—22°С. У перыяд ферментацыі знімаць залішнюю пену, час ад часу праколваць да дна добра вымытай і ашпаранай драўлянай палкай. Калі расол святлее, капуста асядае і набывае прыемны асвяжаючы кіславата-салёны смак, бочку пераносяць у халоднае месца. Найлепшыя ўмовы для захоўвання капусты ствараюцца пры тэмпературы 0—2°С. Трэба сачыць, каб капуста была ўвесь час пакрыта расолам.

←Звон пилы и медалей. В 2012 году Беларусь примет мировой чемпионат вальщиков леса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика