Махляры могуць маскiравацца пад зборшчыкаў подпiсаў за патэнцыяльных кандыдатаў у прэзiдэнты

Источник материала:  

Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ў МУС Беларусi.

Кампанiя стартуе 30 верасня. Некаторыя махляры напэўна гэтым скарыстаюцца i ў блiжэйшы час пачнуць хадзiць па кватэрах пад выглядам членаў iнiцыятыўнай групы таго цi iншага прэтэндэнта ў кандыдаты на прэзiдэнцкi пост. Яны будуць старацца ўцерцiся ў давер'е да грамадзян i, адцягваючы ўвагу, паспрабуюць выкрасцi грошы або каштоўныя рэчы. Штосьцi такое адбывалася ў некаторых рэгiёнах краiны ў ходзе нядаўняга перапiсу насельнiцтва. Такiя злачынствы характэрныя не толькi для сталiцы, але таксама сельскай мясцовасцi. І каб не стаць ахвярай "акцёраў", неабходна патрабаваць у iх адпаведныя дакументы. У МУС растлумачылi, што ў кожнага члена iнiцыятыўнай групы пры сабе павiнен быць дакумент, якi засведчвае асобу, i пасведчанне, выдадзенае Цэнтрвыбаркамам Беларусi. Таксама, як раней паведамляла старшыня ЦВК Лiдзiя Ярмошына журналiстам, для яшчэ большай празрыстасцi выбарчай кампанii на сайце Цэнтрвыбаркама будуць апублiкаваны спiсы членаў iнiцыятыўных груп.

←Одна из крупнейших акций протеста за многие годы проходит в Европе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика