АБЗАЦ
Сезон фантанаў завершыцца сёння ў Мінску ўрачыстым выступленнем канцэртнага аркестра "Няміга" ў парку Перамогі. Увесь парк фантаннай гаспадаркі ў сталіцы цяжка падлічыць — па розных ацэнках, іх у Мінску ад 50 да 100. На балансе "Мінскзелянгаса" знаходзіцца 30 фантанаў, акрамя таго, уласныя фантаны ёсць у прадпрыемстваў і арганізацый горада. Самы стары — у Аляксандраўскім скверы: у 1874 г. быў здадзены ў эксплуатацыю мінскі водаправод і з гэтай нагоды ўстаноўлены першы "вадамёт". Найбольшая колькасць струменяў — у фантана на плошчы Незалежнасці — іх 700. Самы буйны па памеры — каля Вялікага тэатра оперы і балета: для яго запаўнення патрабуецца 300 тыс. літраў вады. Мінскія фантаны "заснуць" да 1 мая.
Са сталічнага ўніверсама "Валгаград" эвакуявалі 150 чалавек. 28 верасня ў 18.51 па спецлініі 102 паступіў званок ад невядомага, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Ён паведаміў, што ва ўніверсаме "Валгаград" невядомыя ў масках рыхтуюць выбух, заклалі бомбу. Супрацоўнікамі Маскоўскага РУУС і аддзела дэпартамента аховы Маскоўскага раёна з універсама было эвакуявана прыкладна 150 пакупнікоў і прадаўцоў. Група размініравання абследавала магазін і прылеглую тэрыторыя — выбуховага прыстасавання не знайшлі. Асоба тэлефоннага тэрарыста ўстанаўліваецца.
Больш за тысячу ампул для нарошчвання мышачнай масы выявілі мытнікі ў вагоне цягніка Марыупаль—Мінск. Схаваны тавар гомельскія мытнікі сумесна з памежнікамі выявілі ў пункце пропуску "Церахоўка". У пасажырскім вагоне на паліцах у мяхах для бялізны правадніца схавала больш за тысячу ампул і таблетак анаболікаў, а таксама абсталяванне і прыналежнасці для прафесійнага догляду пазногцяў і веек. Незаконны тавар на суму каля Br82 млн канфіскаваны.
ПОЎНЫ АБЗАЦ Былы вайсковец з штата Місуры (ЗША) двойчы за паўгода выйграваў буйныя грашовыя прызы ў латарэю. У чэрвені г.г. 57-гадовы Эрнст Пален выйграў 1 млн долараў у латарэі "100 Mіllіоn Dоllаr Blосkbustеr". А ў верасні яго выйгрыш склаў ужо 2 млн долараў у латарэі "Mеgа MОNОРОLY". Пасля звальнення з арміі Пален працаваў аператарам тэхнічнай падтрымкі ў тэлекамунікацыйнай кампаніі, аднак пайшоў на пенсію, калі выйграў свой першы мільён. Па яго словах, у 2006 годзе яму прыснілася, што ён выйграе шмат грошай. Аднак пасля першага выйгрышу ў яго не склалася ўражання, што сон збыўся поўнасцю, і ён працягваў гуляць. Выручаныя грошы пенсіянер вырашыў патраціць на рамонт дома.Падчас вобыску, які праходзіў у аўторак, 28 верасня, у маскоўскай фірме па продажы біялагічна актыўных дабавак, з акна выскачыла пяць менеджараў па продажах. Па словах міліцыі, менеджары хацелі ўцячы ад праваахоўнікаў. Для гэтага яны выскачылі з акна на другім паверсе. Усе пяцёра атрымалі пераломы ног і былі шпіталізаваныя. Вобыскі ў офісе фірмы "Здароўе ад прыроды" працягваюцца. З чым яны звязаныя і ці ўдалося міліцыі выявіць парушэнні, пакуль не ўдакладняецца.