Паляванне: сезон за сезонам

Источник материала:  

Згодна з дзейнымі Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, з 1 кастрычніка ў краіне распачынаецца асенне-зімовы сезон палявання на лася, высакароднага аленя, дзіка і еўрапейскую казулю.

Здабываць можна жывёлін любога полу і ўзросту, акрамя свінаматак — важакоў статку. Паляваць можна будзе па 15 снежня зброевым спосабам, загонам і з сабакамі — у светлы час сутак, з засады і з падыходу — на працягу сутак.

Адначасова з пачатку месяца стартуе і асенне-зімовы сезон палявання на рачных бабра і выдру. Зброевым і бяззброевым спосабам, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, па 31 снежня ў светлы час сутак можна будзе здабываць жывёлін любога полу і ўзросту.

А з першай суботы кастрычніка распачынаюцца сезоны палявання: асенне-зімовы — на андатру (па апошнюю нядзелю студзеня ў светлы час сутак), асенні — на зайца-беляка і зайца-русака (па апошнюю нядзелю кастрычніка, таксама ў светлы час сутак).

Падчас абодвух сезонаў дазваляецца здабываць жывёлін любога полу і ўзросту: андатру — зброевым і бяззброевым спосабам, зайца-беляка і зайца-русака — зброевым з паляўнічымі сабакамі, якія маюць палявы дыплом, з хартамі, лоўчымі птушкамі.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Нужна ли Беларуси интеллигенция?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика