Універсальны агляд Беларусі
Савет па правах чалавека ААН аднагалосна зацвердзіў на сваёй 15-й сесіі даклад па выніках універсальнага перыядычнага агляду Беларусі.
Прадстаўнікі розных дзяржаў, якія выступілі пры абмеркаванні дакладу, падкрэслілі наяўнасць у Беларусі палітычнай стабільнасці, эфектыўна дзеючай эканомікі, прагрэсу ў сацыяльна-эканамічным развіцці. Былі дадзены высокія ацэнкі дзеянням урада Беларусі па датэрміновым дасягненні Мэтаў развіцця тысячагоддзя — своеасаблівай стратэгічнай праграмы дзеянняў дзяржаў-членаў ААН да 2015 года. У ходзе спрэчак таксама было адзначана, што Беларусь у сваім рэгіёне дасягнула значных поспехаў у скарачэнні беднаты, забеспячэнні ўсеагульнай адукацыі, занятасці насельніцтва, доступу да медыцынскага абслугоўвання. Гэтыя дасягненні дазволілі Беларусі ўвайсці ў лік лідараў па такім паказчыку як індэкс чалавечага развіцця ААН. Прысутныя высока ахарактарызавалі намаганні Беларусі па супрацьдзеянні гандлю людзьмі.
На погляд замежных спецыялістаў, механізм універсальнага перыядычнага агляду з'яўляецца сёння эфектыўным і вартым даверу інструментам ацэнакі дзейнасці дзяржаў у галіне правоў чалавека.
Леанід Тугарын.